Авторизация



Личные сообщения

Вы не авторизованы.

Добро пожаловать, Гость
Пожалуйста Вход или Регистрация.    Забыли пароль?
ВнизСтраница: 1
Сообщения темы: Молитвы на белорусском языке
#4132
Молитвы на белорусском языке 1 г., 5 мес. назад  
Из книги МОЙ МАЛІТОЎНІК. Фундацыя "Лютэранская спадчына", 2004
________________________________

МАЛІТВЫ HA КОЖНЫ ДЗЕНЬ

ТЫДЗЕНЬ ПЕРШЫ

У нядзелю раніцай


Вечны ўсюдысутны Ойча, Ты бачыш, як пражываю я свае скарацечныя гады, падтрымай мяне Сваёй ласкай і моцай. Пад час майго сённяшняга набажэнства зрабі яўнай Сваю любоў да мяне. Пашлі Свайго Духа Святого, каб Ён умацаваў веру маю і рашэнне служыць Табе з болыпай адданасцю. Няхай нішто не будзе для мяне болын каштоўным, як толькі любоў выкуплення Евангелля Твайго Сына Ісуса, майго Збавіцеля.

Ствары ў ва мне сэрца чыстае. I калі я прыйду да царквы слухаць Слова Тваё, маліцца і спавядаць веру ў Цябе, вызвалі мяне ад усіх думак пра зямное. Напоўні мяне ўдзячнасцю да Цябе за велічную любоў Твайго Сына, які пайшоў на Галгофу і заплаціў за мае шматлікія грахі Сваёю ўласнай крывёю. Даруй мяне штодня. Няхай пакуты майго Збавіцеля на крыжы і Яго боль адкрыюць мае вочы на прыгажосць Ягонай любові і бездань майго граху. Напоўні сэрца маё супакоем і радасцю даравання.

Выканай волю Сваю ў ва мне. Ухвалі маё рашэнне служыць Табе больш аддана. Дапамажы мне пераадалець недастатковасць у служэнні Табе і няўважлівасць да Твайго Слова. Дай мне перамагчы пачуццё жалю да сябе і ўсе мае страхі. У гэты дзень служэння аддаю я хвалу Табе. Дапамажы мне цалкам прысвяціць сябе Твайму Сыну Ісусу Хрысту, які паўстаў з мёртвых і жыве вечна. Амінь.

У нядзелю вечарам

Гэты дзень падыходзіць да канца, і, Госпадзе, я дзякую Табе за дабрату і ласку. Ты зрабіў мяне шчаслівым, даўшы магчымасць слухаць Слова Тваё праслаўленае Евангелле збаўлення майго. Дякуючы Тваім абяцанням я дзіўлюся на нябёсы з пэўнасцю, а ў далейшым нічога не баючыся. Блаславі працу маіх рук. Дапамажы мне зразумець мае абавязкі і задачы. Зрабі гэты тыдзень багатым на блаславенні са Сваіх дабрадзейных рук. Дай мне ласку жыць з Табою штодня, робячы ўчынкі, якія ўгодныя Табе і карысныя для маіх сяброў і блізкіх. Узмацні маю любоў да цябе. Трымай мяне верным Слову Твайму і дапамажы быць паслядоўнікам Тваёй навукі. Даруй усе мае грахі, асабліва ўсялякую абыякавасць сэрца да Твайго Евангелля. Блаславі мяне на гэту ноч, барані ўсіх Сваіх дзяцей. Блаславі маю сям'ю, сяброў, пастара і маю царкву. Надзялі маіх супрацоўнікаў Сваімі цудоўнымі блаславеннямі. Прашу Цябе, у імя Ісуса. Амінь.

У панядзелак раніцай

Ласкавы Божа, Ойча нябесны, я падзяку складаю Табе за ласку Тваю да мяне, што ўтрымаў Ты мяне ад усялякай шкоды і небяспекі на працягу гэтай ночы. Развей цемру жыцця майго Сваім дараваннем, дараваннем дзеля Ісуса, майго Збавіцеля. Няхай сёння распачну я выкананне сваіх абавязкаў з пэўнасцю, што Ты паглядзіш схільна на маю працу. Блаславі ўсё, што я раблю, каб заробку майго хапала на задавальненне маіх патрэб і патрэб тых, каго Ты даверыў мне. Навучы мяне з радасцю аддаваць частку майго прыбытку дзеля падтрымкі Тваёй царквы і дзеля дапамогі бедным і жабракам. Дапамажы мне памятаць навуку майго Збавіцеля: "Шукайце ж найперш Царства Божага і праўды Яго, а ўсё астатняе вам прыкладзецца". У такім настроі дай мне распачаць мой працоўны дзень. Амінь.

У панядзелак вечарам

Бог любові і ласкі, гэтым вечарам я пакорна прашу дзеля Ісуса дараваць мне мае сённяшнія правіны. Я прызнаю, што часам раблю тое, чаго не жадаю рабіць, а іншым разам, насупраць, не раблю таго, што абавязаны рабіць. Злітуйся нада мною! Пашлі свайго Святого Духа, каб мог я ўзрастаць у ласцы і ў пазнанні Ісуса Хрыста, майго Збавіцеля. Дапамажы мне напоўніцца тым, што па сэрцы Табе.

Я дзякую Табе за добрае здароўе, якім Ты надарыў мяне, каб я мог працаваць. Успомні ўсіх, хто прыгнечаны хваробаю і журбою, і накіруй у іх занепакоеные сэрцы гаючы бальзам Тваіх каштоўных абяцанняў.

Няхай мірны сон закрые павекі мае гэтай ноччу і калі будзе на тое Твая воля, абудзі мяне раніцай, адпачыўшым душой і целам. Калі прыйдзе мая апошняя ноч на гэтай зямлі, дай мне ўбачыць болып дасканалы дзень у вечнай славе. У імя Ісуса. Амінь.

У аўторак раніцай

Ойча нябесны, няхай будзе воля Твая як на зямлі, так і на небе. Зрабі так, каб воля Твая выконвалася ўсюды ў сэрцах і ў жыцці людзей. Надзялі мяне ласкай заўжды ўсведамляць Тваю волю і пакарыцца Табе ва ўсім. Зрабі мяне адданым рабоце і падтрымай маю працу Сваім блаславеннем.

Дай мудрасці зямным кіраўнікам, якія ставяць сваю волю вышэй за Тваю і гэтым прычыняюць людзям пакуты і боль. Дапамажы ім убачыць, што мір і парадак могуць панаваць толькі тады, калі выконваецца воля Твая.

Пэўнасць дай усім служыцелям Евангелля Твайго, што воля Твая выконваецца, калі яны абвяшчаюць і навучаюць Слову Твайму ў праўдзе, калі яны абвяшчаюць тым, што заблудзіліся, і суцяшаюць тых, хто ў журбе, і калі яны паказваюць сваім слухачам на Хрыста і на Цябе.

He дай мне і ўсім хрысціянам забыцца на Твае запаведзі і нашыя абавязкі служыць Табе. Але перш за ўсё пашлі нашым душам гарачую любоў да Цябе і моцнае жаданне абвяшчаць збаўленне, як падарунак дадзены нам праз Ісуса Хрыста.

Каб верыў я ў абяцанні Твае, каб не прасіў болып таго, што Ты абяцаў. У росквіце трымай мяне ў смірэнні. У бядзе захавай мяне моцным. Няхай заўсёды буду я глыбока зацікаўленым у выкананні сваіх абавязкаў, каб я быў цвёрда ўпэўнены ў ласцы Тваёй праз нашага Господа і Збавіцеля Ісуса Хрыста. Амінь.

У аўторак вечарам

Дарагі Ойча Нябесны, дзякую Табе за клопаты і абарону, за здароўе і моц, неабходную для працы, і за адказы на мае малітвы і малітвы хрысціян усяго свету.

Пабудзь са мною ў гэты вечар, і ўратуй мяне ад шкоды і небяспекі. Даруй мне грахі і дай мне пэўнасць у Тваёй пастаяннай літасці і ласцы. Пакажы свой клопат пра ўсіх маіх блізкіх і сваякоў. Пашлі мне ціхі найспакойнейшы сон і падрыхтуй для працы на заўтрашні дзень.

Ачысці сэрца маё ад ненавісці і злосці і дапамажы мне жыць у суладнасці з усімі людзьмі. Зрабі мяне карысным, добрым і ўважлівым, каб я мог пражыць сваё жыцце для Цябе і для іншых.

Няхай думкі мае пра Цябе будуць у сэрцы маім, калі я кладуся і калі прачынаюся. Калі гэтая ноч будзе маёй апошняй ноччу на зямлі, хай супакоюся я ў Ісусе і прачнуся з Табою. Амінь.

У сераду раніцай

Господзе Ісусе, мой вечна жывы і вечна любячы Збавіцель, дзякую Табе за тое, што Ты ўсю ноч няўтамна сцярог мяне Сваёю магутнаю рукою.

Адкрый вочы мае, каб убачыў я Твае блаславенні, якія Ты падрыхтаваў мне сёння. За любоў сяброў, якой узбагаціцца сённяшні дзень, аддаю падзяку Табе. За здольнасць да працы і службы іншым усхваляю Цябе. За падарункі, якія Ты даеш мне сёння, узношу імя Твае да вышыняў.

У імя Тваё ўтрымай мяне стойкім у веры, пільным пры спакусах, пакорным пад час поспехаў і дай мне не страціць веру, калі будуць усялякія непрыемнасці. Без Цябе я нічога не здольны зрабіць, але дзякуючы Табе ўсё магу, таму што Ты даеш мне моц. Дапамажы мне несці чыстае сведчанне надзеі, народжанае ў ва мне Тваім уваскрасеннем з мёртвых. Падары мне Свайго Святого Духа, каб я мог памерці для граху і жыць у святасці. Прынясі праз мяне сваё Евангелле тым людзям, што падобныя да ягнят без пастуха, каб маглі яны прыйсці да пазнання Цябе Добрага Пастара, і знайсці ў Табе адпачынак і супакой душам сваім. Вядзі мяне шляхамі праведнасці сёння, Господзе Ісусе, у імя Сваё. Амінь.

У сераду вечарам

Напрыканцы гэтага дня, Ойча нябесны, я аддаю хвалу Табе за дабрату Тваю, і я ў захапленні ад ласкі Тваёй. Ты не пакінуў мяне, але я падмануў Твае спадзяванні і пакінуў Цябе, саграшыўшы. Прашу Цябе, дзеля Твайго Сына і майго Адкупіцеля, ачысці мяне ад усіх маіх грахоў.

Ад світання і да змяркання Ты быў са мною, бласлаўляў, дапамагаў, накіроўваў, узмацняў і суцяшаў мяне. Я не заслугоўваю найменшую ласку Тваю і найменшую ісціну Тваю, якія Ты адкрыў мне, Свайму слугу. Дзякуй Табе, Ойча.

Прашу Цябе, выяві пяшчотны кропат пра ўсіх, хто не мае суцяшэння ў Тваім Евангеллі. Звярні іхныя сэрцы да пакаяння і да веры ў Твайго Сына і няхай Евангелле даравання будзе абвешчана ўсім, хто яшчэ не чуў пра такую вялікую ласку Божую ў Ісусе Хрысце.

Падары мне поўны спакой у гэты вечар, каб я змог падняцца раніцай бадзёры і здаровы, гатовы служыць Табе ў радаснай паслухмянасці Тваёй добрай і ласкавай волі. Мір Твой хай жыве ў маёй душы, бо на Цябе спадзяванне маё. Амінь.

У чацвер раніцай

Дарагі Ўладыка мой,
Дзе б ні быў служака Твой,
Ha нябёсах ці зямлі
Mae мальбы Ты прымі.

Дарагі Ойча нябесны, не ведаю я, калі паклічаш Ты мяне ў Свой дом, у жыцці нашым смерць поруч з намі паўсюдна. Нягледзячы на тое, колькі я пражыў і колькі мне яшчэ належыць пражыць на зямлі, зрабі так, каб я заўсёды быў гатовым адказаць на Твой заклік. Я ведаю, што мой жыццёвы шлях нарэшце прывядзе мяне ў Твой нябесны палац. Пашлі мне ўсё неабходнае для пераадолення цяжкасцей, якія ёсць вакол мяне ў гэтым жыцці, і навучы мяне выконваць дзеля імя Твайго святога ўсялякія мае абавязкі. Нагадвай мне кожан дзень, што тут я падарожнік і бяздомны, і дапамажы мне служыць тым, хто ідзе побач са мною па зямлі, падзяляючы з імі цяжар жыцця і адкрываючы ім Тваю Славу. Ці вядзе мяне мая дарога на вяршыні гор і вышэй, ці ляжыць яна на цьмяных далінах, дзе ляжаць цені не мае значэння, таму што я ведаю Ты са мною і Твая рука надзейна падтрымлівае мяне. Куды б Ты ні павёў мяне, я пайду радасна за Табою. Накіроўвай мяне, каб не нарабіў я памылак на невядомай для мяне дарозе жыцця, што вядзе мяне да нябеснай бацькаўшчыны. У імя Ісуса. Амінь.

У чацвер вечарам

Напрыканцы гэтага дня, дарагі Ойча нябесны, я прыходжу да Цябе, каб падзякаваць Табе за Тваю нязменную любоў, якая нават у цемры начной працягвае свяціць мне і тым, каго я люблю. Хістанні і памылкі, якія зноў сапсавалі мне жыццё сёння, паказваюць мне, што я маю патрэбу ў Табе ў маім штодзённым жыцці. Даруй мне прабачэнне дзеля Ісуса і развей усе нячыстыя думкі і жаданні. Дай мне вернае сэрца і зрабі так, каб усе мае дзеянні адлюстроўвалі любоў Тваю. Я прагну быць болып падобным на Ісуса, Твайго улюблёнага Сына, Які рабіў дабро. Дай сцаленне хворым, палёгку тым, хто ў пакутах, дай моцы нямоглым, выпраўленне тым, хто памыляецца, утаймуй злых, дапамажы заклапочаным, прынясі суцяшэнне тым, хто ў журбе, і даруй мір тым, хто памірае. О Госпадзе, беражы мяне пільна. У імя Ісуса. Амінь.

У пятніцу раніцай

Усемагутны Божа і Ойча, дзённае святло кліча мяне да маіх абавязкаў і радасцей жыцця. Дапамажы мне разумна распарадзіцца Тваімі ласкамі праз выяўленне Тваёй волі ў маім жыцці. Хай я найлепшым чынам выкарыстаю дары, якія Ты даў мне, каб я заўсёды быў гатовы даць справаздачу аб сваёй працы.

У маіх сённяшніх справах пашлі мне мудрасць распазнаць грэх перад тым, як я траплю ў яго пастку. Надары мяне моцаю выстаяць перад усялякай спакусай зрабіць грэх альбо здзейсніць ганебны ўчынак. Каб не спужаўся я сказаць: "Як зраблю я гэта вялікое зло і саграшу перад Богам?"

Даруй мне магчымасць сёння зрабіць дабро таму, хто мае патрэбу ў маёй любові. Калі іншыя адвернуцца ад Цебе, дай мне мужнасці дастойна вызнаваць маю веру. Пакажы мне, як жыць дастойна Твайго святога Імя. У імя Ісуса я малюся. Амінь.

У пятніцу вечарам

Госпадзе Божа, я дзякую Табе за тое, што веданне аб тым, што Ты ёсць, утрымала мяне сёння ад граху, зрабіла мяне больш асцярожным з тымі, хто побач са мною і болып старанным у выкананні абавязкаў, якія Ты мне даў.

Штодня і кожную гадзіну я маю патрэбу ў Табе, Божа; Што акрамя Тваёй любові подступы зла зруйнаваць можа?

Хто надзеяй і апорай будзе, як не Ты? Будзь са мною у час малітвы і штодзённай мітусні.

Малю, нябесны Ойча, каб Ты быў гэтым вечарам з тымі, каго пераследуюць няўдачы і беды. Навучы іх, што хваробы не абцяжарваюць і слёзы не горкія, калі Ты побач, каб блаславіць і нішто "Хто нас разлучыць ад любові Хрыстовай?"

Застанься са мною ў наступаючую ноч і скажы: "He бойся, бо Я з табою, і не азірайся, бо Я Бог твой! Я ўзмацню цябе, і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праўды маёй." Амінь.

У суботу раніцай

'Тоспадзе! Ты выпрабаваў меня і пазнаў, Ты ведаеш, калі я сяду і калі ўстану; разумееш думкі мае здалёку... бо няма яшчэ слова на языку маім, але Ты, Спадару, ведаеш іх усе!"

Я пачынаю новы дзень з Табою, выпрабуй маё сэрца, дарагі Госпадзе, ачысці мае жаданні, каб я мог любіць толькі тое, што ўгодна Табе, і каб Ты для мяне быў вышэй за ўсё.

Дапамажы мне пераадолець спакусы, якія я сустрэну сёння. Узмацні маю веру, каб і мая перамога над д'яблам прыклалася да славы Тваёй. Каб не пажадаў я болып, чым Твая ласка. Няхай Твая магутнасць зробіцца дасканалаю ў кволасці маёй.

Адмяжуй мяне ад грахоў пустамоўства і маё сэрца ад задумак злых супраць тых, хто побач са мною. Навучы мяне радасці крочыць шляхам Тваіх запаведзяў і блаславі тых, хто ходзіць са страхам пабожным і з пашанай перад Табою.

Вазьмі мяне пад Сваю апеку сёння, калі небяспека акружыць мяне і адвядзі ўсялякае зло ад цела і душы. Калі ж Ты дазволіш бедам прыйсці да мяне у гэты дзень, трымай мяне ў пакоры і паслухмянасці Тваёй волі. Зрабі гэты дзень для мяне такім, каб вечарам я ад усяго сэрца хвалу складаў Табе за ласкі гэтага дня. Амінь.

У суботу вечарам

Госпадзе Ісусе Хрысце, Першасвятар і Начальнік маёй веры, дзякую Табе за тое, што Ты ўдала правёў мяне яшчэ адзін тыдзень майго зямнога падарожжа на неба. Хвалу і падзяку Табе складаю за тое, што ты дзеля майго збаўлення перанёс столькі пакутаў, прывеў мяне да веры ў Цябе праз Евангелле і захаваў мяне ў сапраўднай веры да гэтага дня. Утрымай мяне ў ласцы майго хрышчэння, каб я мог напрыканцьі майго падарожжа суцяшацца разам з Тваімі святымі цудамі вечнай любові.

За блаславенні гэтага мінулага тыдня падзяку складаю Табе, дарагі Госпадзе, і малю Цябе дзеля ласкаў Тваіх быць заўсёды схільным да мяне. Даруй мне прабачэнне грахоў, якімі я абразу Табе здзейсніў і пакрыўдзіў маіх бліжніх.

Дапамажы мне чакаць з нецярпеннем пачэсна-га права ўвайсці заўтра ў Твой дом для набажэнства. Надары мяне ласкай верыць ў тое, што пачую ў Слове Тваім, і дай мне радасць прапанаваць прынясенне маёй удзячнасці.

Госпадзе, Ты адкрыў вочы мае на прыгажосць Тваёй ласкі. Закрый іх зараз на адпачынак і дазволь мне заўтра раніцай убачыць святло Тваёй прыхільнасці і бляск славы Тваёй. Амінь.
Для добавления сообщений Вы должны зарегистрироваться или авторизоваться
Библейские чтения в Санкт-Петербурге: vkontakte.ru/club12913439
 
ВверхСтраница: 1
портал Славянское лютеранство, Powered by Joomla!; Joomla templates by SG web hosting